Захаванне гістарычнай памяці да малой радзімы

12 красавіка 2018 г. у прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца сумесны круглы стол газет “Звязда” і “Краязнаўчая газета”, прысвечаны захаванню гістарычнай памяці да малой радзімы.

Да удзелу запрошаны кіраўніцтва Беларускага фонду культуры, Выдавецкага дом “Звязда”, “Краязнаўчай газеты”, Таварыства беларускай мовы, Беларускай асацыяцыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, краязнаўцы, гісторыкі.

Адным з вынікаў круглага стала стане конкурс праектаў “Захаваем і ўшануем малую радзіму”, які будзе аб’яўлены выданнямі і кожнае для сваёй катэгорыі чытача: газета “Звязда” для дарослых, “Краязнаўчая газета” – для навучэнскай моладзі і студэнцтва. Умовы конкурсу будуць распрацаваны і надрукаваны ў газетах у красавіку 2018 г.

 


Апублікавана:
Праглядаў:
5
Падзяліцца ў сац.сетках