Запрашаем прыняць удзел у конкурсе!

Запрашаем прыняць удзел у конкурсе!

РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», рэдакцыя часопіса «Вожык» і Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’явілі літаратурны конкурс, прысвечаны 80-годдзю адзінага дзяржаўнага выдання сатыры і гумару — часопіса «Вожык».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары з Беларусі. Узрост не абмежаваны. На разгляд прымаюцца літаратурныя творы, напісаныя ў жанрах сатыры і гумару, якія не былі раней апублікаваныя і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах. Тэматыка і жанры твораў самыя розныя: гумарэска, байка, пародыя, эпіграма, фельетон, жарт, сатырычная мініяцюра і іншае.

Конкурс праводзіцца да 1 верасня 2021 года.

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вызначыць 5 прызавых месц.

У мэтах прапаганды роднай мовы конкурсныя работы прымаюцца да разгляду на беларускай мове, на якой і выходзіць часопіс «Вожык».

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца на Дні беларускага пісьменства ў г.Капыль Мінскай вобласці 5 верасня 2021 года з уручэннем узнагарод. Аўтарам лепшых твораў будзе прадстаўлена магчымасць выступіць з імі на свяце.

Творы пераможцаў конкурсу плануецца таксама надрукаваць у часопісе «Вожык».

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны граматамі РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», дыпломамі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, памятнымі сувенірамі, падпіскай на часопіс «Вожык».

Работы, набраныя на камп’ютары, дасылаюцца на адрас: 220034, г.Мінск, вул.Захарава, д. 19, Рэдакцыя часопіса «Вожык» (e-mail: a-vojik@yandex.by) альбо на адрас: 220034, г.Мінск, вул.Фрунзэ, д. 5, пакой 309, Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі (e-mail: mgo-oo-spb@mail.ru).

Канкурсантам необходна пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, хатні адрас з паштовым індэксам, пашпартныя звесткі, кантактныя тэлефоны, інфармацыю пра сябе (аўтабіяграфію, творчую справаздачу).

Тэлефоны для даведак: 244-92-37 (часопіс «Вожык»), 392-59-06 (Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі).

Шчыра запрашаем да ўдзелу!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».


Апублікавана:
Праглядаў:
514