Запрашаем у Ракуцёўшчыну!

Запрашаем у Ракуцёўшчыну!

Роўна 25 год мінула з таго шчаслівага моманту, калі літаратурна-мемарыяльны музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” прыняў першых наведвальнікаў. Менавіта ім, першым, пашчасціла акунуцца ў атмасферу старога фальварка, на свае вочы ўбачыць “Дом гаспадара”, што ласкава прымаў беларускага паэта з далёкага Яраслаўля, наведаць экспазіцыю ў адноўленым “Дамку арандатара”, зазірнуць у гумно і наталіць смагу з крыніцы “жывой вады”, пра якую некалі напісаў Паэт…

Прайшло шмат гадоў: у музеі “Фальварак Ракуцёўшчына” адкрылася экспазіцыя ў “Доме гаспадара”. Яе экспанаты знаёмяць нас з жыццём былога гаспадара Вацлава Лычкоўскага і яго гасцей, распавядаюць пра Эмілію Шабуню і яе маленькую дачку Яніну, якія былі побач з Максімам два летнія месяцы і пакінулі ўспаміны пра маладога паэта. Час ідзе хутка, і вось ужо першыя наведвальнікі музейнага комплексу таксама сталі сведкамі гісторыі.

Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да свята, і, хто ведае, магчыма, пазней менавіта ваша гісторыя наведвання фэсту стане легендарнай. На свяце можна будзе не толькі пазнаёміцца з музеем, але і акунуцца ў сапраўдную творчую атмасферу. Вас чакаюць цікавыя сустрэчы з нашчадкамі Максіма Багдановіча і Эміліі Луцкевіч, з сучаснымі паэтамі, музыкамі, мастакамі, творчыя заданні і квэсты, займальныя лекцыі, гульні для дзяцей і дарослых і шмат іншых цікавостак.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі"

http://www.oo-spb.by/index.php?id=1504


Апублікавана:
Праглядаў:
1 002
Галіны дзейнасці:
Падзея:
Рэгіёны Беларусі: