Зарэгістравана новае сеткавае выданне

Зарэгістравана новае сеткавае выданне

2 чэрвеня 2020 года Міністэрства інфармацыі ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсу "polese.by" у якасці сеткавага выдання.

Заснавальнікам і рэдакцыяй сеткавага выдання "polese.by" з'яўляецца камунальнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства "Рэдакцыя Столінскай раённай газеты "Навіны Палесся"

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" сеткавыя выданні надзяляюцца ўсімі правамі і нясуць абавязкі сродкаў масавай інфармацыі.

Апублікавана:
Праглядаў:
412