Зарэгістравана новае сеткавае выданне zarya.by
Міністэрства інфармацыі ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсу " zarya.by" у якасці сеткавага выдання.
Заснавальнікам і рэдакцыяй сеткавага выдання "zarya.by" з'яўляецца камунальнае ўнітарнае інфармацыйнае прадпрыемства "Редакция Брестской областной газеты "Заря".
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" сеткавыя выданні надзяляюцца ўсімі правамі і нясуць абавязкі сродкаў масавай інфармацыі.