Завяршыўся ІІ фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”

Актыўны ўдзел у фестывалю прынялі і выдавецтвы Міністэрства інфармацыі.
Так, выдавецтва “Народная асвета” правяло прэзентацыю кніг серыі “У кантакце” гродзенскай пісьменніцы Ліны Багданавай, якая паспяхова супрацоўнічае з дзіцячым часопісам “Бярозка” (вядзе рубрыку “Сітуацыя-плюс”), з’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам міжнародных літаратурных конкурсаў.
На сустрэчы з маленькімі чытачамі Ліна Багданава ў форме гульні расказала пра свае кнігі, абмеркавала з дзецьмі розныя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца ў паўсядзённым жыцці і шляхі іх вырашння. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні аўтара, задавалі свае пытанні.

Прадстаўнікі выдавецтва “Беларусь” падчас наведвання Гродзеншчыны наведалі Навагрудскую і Іўеўскую бібліятэкі, дзе правялі прэзентацыю сваіх кніжных навінак. Дому-музею Адама Міцкевича, што ў Навагрудку, у дар была перададзена кніга А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, якая зусім нядаўна выйшла ў выдавецтве.