Завяршыла работу Міжнародная кніжная выстава ў Ашхабадзе

Завяршыла работу Міжнародная кніжная выстава ў Ашхабадзе

У горадзе Ашхабадзе завяршыла работу XII Міжнародная кніжная выстава, у якой актыўны ўдзел прыняла беларуская дэлегацыя. Многія з прадстаўленых на беларускім стэндзе кніг перададзены ў дар Дзяржаўнай выдавецкай службе Туркменістана і ў далейшым знойдуць сваё годнае месца на бібліятэчных паліцах рэспублікі.

Традыцыйна ў рамках выставы прайшоў конкурс кніжнага мастацтва, па выніках якога Рэспубліка Беларусь перамагла ў чатырох з сямі намінацый. У намінацыі «Дзіцячая кніга» адзначана кніга В. Паліканінай «Ни к чему быть одному» выдавецтва «Мастацкая літаратура», у намінацыі «Мастацкае выданне» – кніга Чынгіза Айтматава «Бураны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век» выдавецтва «Народная асвета», у намінацыі «Лепшае навукова-папулярнае выданне» – кніга «Беларускі касцюм» выдавецтва «Беларусь», у намінацыі «Падручнік года» – кніга «Развитие речи» выдавецтва «Пачатковая школа».

ашхабад

Акрамя таго, трэцяй прэміяй у намінацыі «Лепшае паліграфічнае выкананне» адзначана кніга «Беларусь — послание миру» выдавецтва «Бяловагруп».

У рамках удзелу ў выставе адбылася сустрэча намесніка дырэктара «Народная асвета» Юліі Дашкевіч з намеснікам дэкана Кітайскага інстытута нафты і газу, па выніках якой дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб рэалізацыі сумеснага кніжнага праекту.

Пытанні далейшага развіцця беларуска-туркменскіх культурных сувязей абмеркаваны падчас рабочай сустрэчы беларускай дэлегацыі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Алегам Табанюховым.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 462
Краіны:
Падзея: