«Звязда» раскажа пра першых дзеячаў БССР

«Звязда» раскажа пра першых дзеячаў БССР

“Нараджэнне эліты” – так называецца новая рубрыка ў газеце “Звязда”, прымеркаваная да 100-годдзя БССР.

“Справа сто гадоў назад рабілася і для сучаснікаў, і для нашчадкаў вялікая і вартая. Але за кожнай вялікай справай стаяць звычайныя людзі. Чым яны 100 гадоў назад кіраваліся ў сваіх памкненнях, якія адчайныя крокі рабілі, дзе выйгравалі, а дзе памыляліся, як склаўся іх лёс — вось пра гэта мы і мяркуем расказаць у новай рубрыцы”, -- тлумачаць у рэдакцыі “Звязды”.

Першай публікацыяй новай рубрыкі стала гутарка з загадчыкам аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Траццяком аб тым, як і з кім маладая рэспубліка рабіла першыя крокі, аб чалавечым фактары ў гісторыі.

Героямі наступных стануць ужо канкрэнтныя дзеячы ў сферы палітыкі, адукацыі, культуры – Аляксандр Чарвякоў, Зміцер Жылуновіч, Усевалад Ігнатоўскі і інш., -- тыя, каго можна па праву назваць першымі прадстаўнікамі нашай нацыянальнай эліты.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 300
Галіны дзейнасці: