“Звязда” – за традыцыі выхавання

“Звязда” – за традыцыі выхавання

31 жніўня ў сярэднюю школу №8 Слоніма на штогадовую святочную лінейку, прысвечаную Дню ведаў, завітае Выдавецкі дом “Звязда”. Не толькі для таго, каб павіншаваць вучняў першых і дзявятых класаў з пачаткам навучальнага года, але і каб перадаць падарунак школьнай бібліятэцы – цікавыя і маляўнічыя дзіцячыя, мастацкія, навукова-папулярныя выданні па гісторыі, мове, культуры і мастацтве нашай краіны – кнігі, якія стануць добрым фундаментам для выхавання і станаўлення ў маладога пакалення любові і павагі да роднай Беларусі, роднага слова.

Сустрэнем свята разам!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома "Звязда".

Апублікавана:
Праглядаў:
798