Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі Мінінфарма, Саюза пісьменнікаў Беларусі, часопіса «Полымя»

Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі Мінінфарма, Саюза пісьменнікаў Беларусі, часопіса «Полымя»

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2018 г. № 359 дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны 120 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Сярод іх работнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйна-выдавецкіх устаноў, члены «Саюза пісьменнікаў Беларусі».

За шматгадовую плённую працу па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнага кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджана начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алёна Паўлава.

За значныя дасягненні ў галіне літаратуры, актыўную дзейнасць па зберажэнню і прымнажэнню нацыянальна-культурнага здабытку краіны, патрыятычнага выхавання моладзі старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Тамара Гусачэнка ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны.

За значныя дасягненні ў галіне літаратуры, актыўную дзейнасць па зберажэнню і прымнажэнню нацыянальна-культурнага здабытку краіны медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны: член праўлення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі", старшыня прыёмнай камісіі грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Уладзімір Навумовіч; член праўлення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Міхась Башлакоў.

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" за заслугі ў развіцці культуры, актыўную дзейнасць у гуманітарнай вобласці, якая спрыяе зберажэнню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, патрыятычнае выхаванне моладзі прысвоена рэдактару аддзела рэдакцыі часопіса "Полымя" рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом "Звязда", члена праўлення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Аляксандру Марціновічу.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 540
Падзея: