Адзін з нумароў «ЛіМа» прысвецяць сучаснай кыргызскай літаратуры

Адзін з нумароў «ЛіМа» прысвецяць сучаснай кыргызскай літаратуры

Чарговая навіна ад нашай беларускай дэлегацыі на XVI Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельнікаў СНД у Бішкеку. Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж пісьменніцкімі арганізацыямі Беларусі і Кыргызстана. Як вынік — адзін з нумароў «ЛіМа»  прысвецяць сучаснай кыргызскай літаратуры.

Нягледзячы на розныя складанасці, мы вырашылі ўзнавіць фармат ранейшых стасункаў паміж нацыянальнымі літаратурамі Беларусі і Кыргызстана, паміж пісьменнікамі абедзвюх краін. Следам за падпісаннем Пагаднення як дэкларацыяй вартасці нашых стасункаў мы ўжо адразу абмеркавалі канкрэтныя прапановы. І перш-наперш у самы бліжэйшы час арганізуем выпуск спецыяльнага нумара газеты «Літаратура і мастацтва», прысвечаны сучаснай кыргызскай літаратуры. Я вязу з Бішкека падрадкоўнікі вершаў вядомых кыргызскіх паэтаў. Другім крокам стане правядзенне ў фармаце анлайн круглага стала беларускіх і кыргызскіх пісьменнікаў. Спадзяюся, што такое мерапрыемства дазволіць сфарміраваць павестку дня ў нашай супрацы на бліжэйшыя год-паўтара, — адзначыў дырэктар – галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда», старшыня СПБ Алесь Карлюкевіч.

Кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Кыргызстана вельмі цікавілася пытаннямі дзяржаўнай падтрымкі пісьменнікаў у Беларусі. Алесь Карлюкевіч прывёў шмат станоўчых прыкладаў у частцы дзяржаўнай падтрымкі, якая ажыццяўляецца ў Рэспубліцы Беларусь, — і ў частцы датацыі выдання сучаснай мастацкай літаратуры, і ў частцы падтрымкі літаратурна-мастацкай перыёдыкі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Опубликовано:
Просмотров:
447