Фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» адбудзецца 22 жніўня

Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
Сёлета ў творчых чытаннях прынялі ўдзел амаль 10 тысяч дзяцей ў чатырох узроставых катэгорыях: 1-4 класы; 5-6 класы; 7-8 класы і 9-10 класы.
У фінал прайшлі:
Узроставая катэгорыя I-IV класы:
- Яна Шэрагава – ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі», Кандрат Крапіва
«Вол і авадзень», - Яраслаў Грабчанкоў – ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна г.Гомеля», Янка Купала «Хлопчык і лётчык»,
- Ксенія Карнеева – ДУА «Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна», Уладзімір Караткевіч «Беларуская песня»,
- Марыя Сарган – ДУА «Гімназія г.Дзяржынск», Пятрусь Броўка «Спакуса»,
- Ганна Малышчык – ДУА «Пескаўская сярэдняя школа” Кобрынскага раёна», Кандрат Крапіва «Ганарысты парсюк».
Узроставая катэгорыя V-VI класы:
- Вольга Астапенка – ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна г.Гомеля», Максім Танк «Сярод лясоў наднёманскіх»,
- Станіслаў Ткачонак – ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1», Янка Маўр «Шчасце»,
- Дар’я Рыжковіч – ДУДА «Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г.Жодзіна», Сяргей Грахоўскі «Каля вогнішча»,
- Павел Скрыцкі – ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Брэста», Пімен Панчанка «Футбол».
Узроставая катэгорыя VII-VIII класы:
- Юлія Голубева – ДУА «Верхнядзвінская гімназія імя І.А.Макеенка», Янка Купала «Жняя»,
- Дар’я Бязручанка – ДУА «Сярэдняя школа № 27 г.Мінска», Сяргей Дзяргай «Той свет»,
- Іван Гуржы – ДУА «Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа», Уладзімір Скарынкін «Пачатак»,
- Станіслаў Мартысюк – УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці», Янка Маўр «Завошта».
Узроставая катэгорыя IX-X класы:
- Паліна Хілімончык – ДУА «Вензавецкая сярэдняя школа» Дзятлаўскага раёна, ВасільЗуёнак «Храбрасць. Смеласць. Мужнасць. Атвага»,
- Марыя Рак – ДУА «Сярэдняя школа № 20 г.Барысава», Максім Багдановіч «Над морам»,
- Дар’я Ляўкавец – УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці», Іван Мележ «Людзі на балоце» (урывак з трылогіі),
- Марыя Зайцава – ДУДА «Палац дзяцей і моладзі г.Наваполацка», Янка Купалы «Паўлінка» (урывак з п’есы).
Опубликовано:
21 августа 2023 в 17:57
Просмотров:
348