Навінкі выдавецтва «Народная асвета» прадстаўлены ў Салігорску

Навінкі выдавецтва «Народная асвета» прадстаўлены ў Салігорску

12 сакавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі ― дзецям» адбылася прэзентацыя кніг Ірыны Токаравай, якія выйшлі ў выдавецтве «Народная асвета»., на базе гімназіі № 2 горада Салігорска і Салігорскай раённай дзіцячай бібліятэкі. Былі прадстаўлены ўжо знаёмыя юным чытачам кнігі серый «Сказки для вундеркиндов», «Детский детектив», а таксама «Барашек Рогалик. Рождественская история».

Галоўным сюрпрызам для дзяцей стала прэзентацыя навінак выдавецтва: «Спортивный городок», «Приключения мячей» серыі «Асветик-спортсмен». Серыя прысвячаецца II Еўрапейскім гульням.

У кнізе «Спортивный городок» расказваецца пра незвычайны горад, у якім жывуць тыя, хто любіць спорт, вядзе здаровы лад жыцця, а таму вясёлы і бадзёры. Гэтыя жыццярадасныя чалавечкі-спортыкі навучаць усіх актыўнаму ладу жыцця, правільнаму харчаванню, вясёлым гульням. Яны дапамогуць гуляць у камандзе, выконваць правілы, не ленавацца, не сумаваць, пераадолець шкодныя звычкі. Вось некаторым яны сапраўды дапамаглі! Каму? Вядома, галоўным героям кнігі ― Ляніўцы, Ныціку, Балячцы, Гаджэтыку і Абжорцы! (Здагадаліся, чаму ў іх такія імёны?) Як гэта здарылася? Чытайце ― і даведаецеся!

Усё пра мячы, пра гульні з мячом, якіх у спартыўным свеце вельмі шмат, можна даведаца з кнігі «Приключения мячей». Чытачы змогуць пазнаёміцца з сям’ёй Болаў: Футам, Баскетам, Валеем і іншымі. Мячы самі раскажуць пра сваё жыццё, гульні, спаборніцтвы. Вясёлыя гісторыі пра мячы не пакінуць часу для нуды, навучаць любіць рухомыя гульні і спорт! Даведацца пра правілы спартыўных гульняў з мячом, а таксама пабываць у Музеі мячоў і даведацца пра іх гісторыю можна з гэтай кнігі.

Опубликовано:
Просмотров:
1 618
Направления:
Регионы Беларуси: