Удзельнікі экспедыцыі «Дарога да святыняў» напярэдадні Дня беларускага пісьменства пройдуць 1340 кіламетраў

Удзельнікі экспедыцыі «Дарога да святыняў» напярэдадні Дня беларускага пісьменства пройдуць 1340 кіламетраў

Папярэднічае Дню беларускага пісьменства па старой добрай традыцыі Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», удзельнікі якой пройдуць шлях у 1340 кіламетраў па тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей праз Пінскую, Мінскую, Барысаўскую, Полацкую і Віцебскую епархіі. Па традыцыі паломнікі праводзяць сустрэчы з жыхарамі мясцін, дзе прыпыняюцца, наведваюць бальніцы і дзіцячыя дамы, цэрквы і манастыры.



Гарадок будзе шырока гуляць два дні — 2 і 3 верасня, запрашае да сябе як мага больш гасцей. Праграма разнастайная і насычаная: прэзентацыі кніжных праектаў, выставы прэсы, фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас», кулінарны фестываль, свята славянскіх традыцый «Павятовы горад», майстар-класы, вечары сямейнага чытання, эксклюзіўны паказ айчыннага фільма «На другом берегу» і інш. Падрыхтавалі свае пляцоўкі Музей беларускага кнігадрукавання, музей гісторыі беларускай літаратуры, мабільную экспазіцыю прывёз музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Шыкоўныя ўрачыстасці адкрыцця і закрыцця зберуць лепшых айчынных артыстаў. Галоўнае  усюды паспець!

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецкага дома «СБ. Беларусь сегодня»
Опубликовано:
Просмотров:
828