З Дня беларускага пісьменства ў Беларусі пачынаецца стодзённы літаратурны марафон

З Дня беларускага пісьменства ў Беларусі пачынаецца стодзённы літаратурны марафон

Дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства, паведаміў пра старт літаратурнага марафону, які будзе працягвацца 100 дзён.

photo_2022-08-09_13-51-50.jpg

— Сёлета часопісу «Полымя» спаўняецца 100 гадоў. А «Полымя» — гэта не проста наша старэйшае выданне, гэта люстэрка, у якім адлюстроўваецца ўся беларуская літаратура на пряцягу апошніх сто год: у ім друкаваліся Купала, Колас, Чорны, Шамякін, Мележ… Менавіта з Дня беларускага пісьменства мы пачынаем літаратурны марафон пад сімвалічнай назвай «100 дзён да стагоддзя». Таму што роўна 100 дзён застанецца да юбілею часопіса, — паведаміў дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.

Літаратурны марафон будзе складацца з сустрэчаў з аўтарамі, выдаўцамі, рэдакцыяй, з прэзентацый кніг, творы якіх упершыню пабачылі свет на старонках часопіса «Полымя».

Опубликовано:
Просмотров:
156