Аўтар праекта «Бацькаўшчына» — у ліку суіскальнікаў Прэміі Саюзнай дзяржавы
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло выніковае пасяджэнне Экспертнага савета па Прэміях Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2023-2024 гады пры падтрымцы Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. У ліку суіскальнікаў Прэміі — калекцыянер, гісторык, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», аўтар праекта «Бацькаўшчына» Уладзімір Ліхадзедаў.
Прэміі Саюзнай дзяржавы прысуджаецца за творы літаратуры і мастацтва, якія спрыяюць умацаванню сяброўскіх, братэрскіх адносін, усебаковаму супрацоўніцтву паміж краінамі-удзельніцамі Саюзнай дзяржавы. Дадзеныя ўзнагароды ўручаюцца раз ў два гады.
Пры Пастаянным Камітэце Саюзнай дзяржавы створаны Экспертны савет па прэміях з ліку вядомых дзеячоў літаратуры і мастацтва, прадстаўнікоў творчых саюзаў, дзяржустаноў і арганізацый Беларусі і Расіі.
У ліку трох прэтэндэнтаў, вызначаных Экспертным саветам з беларускага боку, — аўтарскі калектыў, які працаваў над стварэннем музея ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» (архітэктар Віктар Скробат, мастак-манументаліст Андрэй Пяткевіч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмы). Таксама на ганаровае званне прэтэндуюць галоўны дырэктар Дзяржаўнага акадэміянага сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Анісімаў, які стварыў цыкл канцэртаў, прысвечаных Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомы даследчык і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў за стварэнне і рэалізацыю гісторыка-асветніцкага праекта «Бацькаўшчына» і выданне аўтарскіх кніг-альбомаў.
Расійскі бок вылучыў на суісканне прэмій кіраўніка Кубанскага казацкага хору Віктара Захарчанку і аўтарскі калектыў праекта «Смаленская крэпасць ў артэфактах бібліятэк і архіваў Саюзнай дзяржавы».
Канчатковае рашэннне аб прысуджэнні прэміі будзе прымацца Вышэйшым дзяржаўным саветам Саюзнай дзяржавы.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Апублікавана:
28 верасня 2023 в 15:55
Праглядаў:
400