Аўтар праекта «Бацькаўшчына»: Я мару напісаць «Гісторыю Беларусі»
З 1 ліпеня да 1 верасня праводзіцца грамадскае абмеркаванне твораў, адабраных для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2023—2024 гады. У ліку прэтэндэнтаў — аўтар выдавецкага дома «Звязда», калекцыянер, гісторык, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Ліхадзедаў. Яго праект «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага» ўжо амаль два дзесяцігоддзі знаёміць прыхільнікаў гісторыі з яе рэдкімі і адметнымі старонкамі. Распыталі ў аўтара, калі захапленне філакартыяй перарасло ў справу жыцця, ці лёгка знаходзіць новыя артэфакты і як можна папулярызаваць мінулае новымі спосабамі.
— Уладзімір Аляксеевіч, як ваша цяга да калекцыянавання перарасла ў справу ўсяго жыцця?
— Як і ўсе школьнікі савецкага часу, я збіраў маркі, значкі. З першага класа, калі мне было сем гадоў, хадзіў у клуб юных філатэлістаў. І вось на адной з сустрэч у Полацку (а клубы тады былі вялікія) я і ўбачыў паштоўкі з краявідамі нашага горада. Мне тады ўжо было дзесяць гадоў. Стала цікава, загарэўся ідэяй займець сабе іх у калекцыю. Пасля абмену з іх уладальнікамі мне тое ўдалося. Так і з'явілася захапленне філакартыяй. Часам бацькі грошы давалі на новыя экспанаты, а дзесьці самі прыдумвалі спосаб здабыць цікавы экзэмпляр у калекцыю. Спачатку я збіраў паштоўкі толькі пра Полацк, наколькі была такая магчымасць. Потым перайшоў на Віцебскую вобласць. А з часам ужо збіраў матэрыялы пра ўсю Беларусь. Ездзіў па розных гарадах, сустракаўся з калекцыянерамі. Паралельна займаўся спортам. Інтэрнэту раней не было, таму мы пісалі адзін аднаму лісты, абменьваліся рарытэтамі і дзяліліся рознымі гісторыямі. У пошуках аб'ездзіў, можна сказаць, увесь былы Савецкі Саюз. Пасля бываў у Еўропе. Сёння ж пошук новых прадметаў для калекцыі і яе папаўненне ў асноўным адбываецца праз сеціва. Людзі ўсё радзей сустракаюцца асабіста, а працэс зведзены да фармату «купі-прадай». Але хутка будзе ўжо паўстагоддзя, як я займаюся калекцыяніраваннем.
— У які момант захапленне выйшла за межы вашай бібліятэкі?
— У 2004 годзе Павел Ізотавіч Якубовіч, убачыўшы маю калекцыю, запрапанаваў мне публікаваць яе ў газеце «Советская Белоруссия». Я пагадзіўся. Мяне тады пыталіся, ці хопіць матэрыялу гадоў хоць бы на пяць, а налета праекту споўніцца ўжо 20 гадоў.
— Сёння праект працягвае жыць, але ўжо пад новай назвай...
— Так, цяпер ён называецца «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага». Таму што нам хацелася не тое каб быць бліжэй да народа, а зрабіць акцэнт, які б у поўнай меры адлюстроўваў, што мы займаемся гісторыяй нашай краіны. Бацькаўшчына — само па сабе прыгожае слова, якое і ўдала ўпісалася ў назву, і спадабалася чытачам. Усё павінна развівацца, рухацца, таму мы і пайшлі на такі крок. За амаль два дзесяцігоддзі існавання праекта свет убачылі 50 кніг-альбомаў. Многія, напрыклад, былі выпушчаны ў выдавецкім доме «Звязда». А дадайце сюды тысячы публікацый у СМІ, сотні выставак, у тым ліку замежных, і стане зразумелы маштаб. Таксама ў рамках дадзенага праекта мы ладзілі больш лакальныя праекты, як аднаўленне Бібліі Скарыны, «Друкарскі двор», аднаўленне помнікаў — усім загінулым у вайне 1812 года пад Вілейкай (яго мы вызначылі акурат па фатаграфіі) і помнік праваслаўнаму псаломшчыку Фёдару Юзэфовічу, які быў закатаваны палякамі падчас мяцяжу ў 1863 годзе. Гісторыя пра яго маўчала. Праект наш увогуле вельмі шматгранны. Дзякуючы яму мы з аднадумцамі займаемся папулярызацыяй гісторыі як Беларусі, так і Саюзнай дзяржавы. Увогуле, гісторыя нашых дзвюх краін мае цесную ўзаемасувязь. І адна без другой проста не можа разглядацца, таму што многае зараджалася менавіта на нашых беларускіх землях. І наш праект накіраваны менавіта на тое, каб вывучаць, захоўваць і папулярызаваць звесткі пра нашы падзеі мінулага.
— Вас прадстаўляюць заўсёды як гісторыка і калекцыянера, а па адукацыі вы кім з'яўляецеся?
— Я скончыў Мінскі інстытут фізічнай культуры. Працаваў інструктарам фізічнай культуры, быў працяглы час трэнерам па хакеі і сам у яго гуляў. Спорт я выбіраў свядома. Але пасля маё захапленне калекцыяніраваннем стала асноўным заняткам у жыцці, і давялося ўжо выбіраць.
— Імкнуся зразумець, калі апантаны чалавек усведамляе, што можа адкінуць усё старонняе і займацца любімай справай. Пэўна, проста інтарэсу тут недастаткова, а патрэбны яшчэ і прадпрымальніцкія якасці.
— Я шматбаковы, як Скарына (смяецца). І, вядома, маючы за плячыма выдадзеныя кнігі, публікацыі, выстаўкі, я змог штосьці зарабіць. Атрымліваецца, па сутнасці, такі кругаварот, калі зробленае табой дазваляе працягваць займацца любімай справай. Такое сабе добрааплатнае хобі ў мяне. Не ўсе аднолькава прыязна да гэтага ставяцца, бывае і зайздрасць. Але я, напрыклад, адзіны з беларусаў, у каго на дзяржаўным узроўні (нават ва ўмовах санкцый) было дзве выстаўкі ў бібліятэцы ЗША з удзелам нашых дыпламатаў і дзяржаўных дзеячаў. Там ёсць мае кнігі. Таксама іх можна знайсці ў многіх музеях і бібліятэках свету.
— Скажыце, а ці даводзіцца ў працэсе пошуку і набыцця новых экспанатаў сутыкацца з махлярствам?
— Безумоўна, такое бывае. Няма праблемы ў тым, каб вызначыць аўтэнтычнасць фатаграфіі ці паштоўкі. Але калі па інтэрнэце купляеш нешта, усялякае можа здарыцца. У выніку табе могуць даслаць што заўгодна. Ці бывае, што пісьмы ўвогуле прападаюць. Гэта жыццё, і ад такіх сітуацый ніхто не засцярожаны.
— А на што гатовыя людзі, каб у вашай сферы атрымаць жаданы аб'ект калекцыяніравання?
— На ўсё, і многія. Бывае, крадуць, а могуць аддаваць за экспанат шалёныя грошы. Тут усё залежыць ад інтарэсу і магчымасцяў чалавека.
— Што вам дае калекцыяніраванне?
— Эмоцыі, перш за ўсё. Напрыклад, мы сябравалі з маім дзедам па мамінай лініі. І я да сёння берагу падораны ім рубель «30 гадоў Перамогі» 1975 года. Мне тады дзесяць гадоў споўнілася, і я толькі пачаў збіраць паштоўкі. І з тае пары я жыву гэтай справай. Такі вось апантаны чалавек. Мне вельмі падабаецца тое, чым я займаюся, і разумею, што рабіць гэта мне ўдаецца лепш за іншых.
— Ці можна заахвоціць да калекцыянавання?
— Так. І я сам сабе столькі канкурэнтаў спарадзіў, што цяпер складана. Плюс Беларусь — адна з самых дарагіх тэм у свеце. Бо, па-першае, мала што ў нас засталося пасля войнаў. У прынцыпе, усе паштоўкі, якія ёсць, захаваліся толькі дзякуючы таму, што іх адпраўлялі ў свой час за мяжу. Таксама былі моманты з цэнзурай у гісторыі і гэтак далей. Аднак, у тым ліку і пры маім спрыянні, у дадзенай тэме стала шмат калекцыянераў.
— Вашы кнігі, выстаўкі даюць магчымасць людзям падарожнічаць у часе. А які вы турыст?
— Я аб'ездзіў на машыне і на іншым транспарце ўсе краіны былога Савецкага Саюза. У вандроўках мне падабаецца дазнавацца нешта новае. Асабліва люблю вандраваць па Расіі. Я еду за поклічам душы, люблю наведваць манастыры, храмы, глядзець архітэктуру такіх месцаў. Ведаю, ёсць людзі, якім важна падарожнічаць з камфортам, а я зусім іншым рэчам аддаю перавагу. Мне падабаюцца закінутыя гарадкі з іх непаўторнай атмасферай. У адной з нядаўніх паездак я быў на Валагодчыне, ездзілі па расійскай Поўначы. Там ёсць гарадкі Белазёрск, Усцюжна, Кірылаў... — яны маленькія і цікавыя, у іх застаўся дух мінулага. І таму туды проста цягне. Мне не патрэбны адпачынак у звыклым уяўленні, мне хочацца хадзіць па нязведаных куточках, ездзіць па бездарожжы.
— Кнігі-альбомы вашага аўтарства пераважна ўтрымліваюць ілюстрацыйныя матэрыялы. А якім выданням вы аддаяце перавагу?
— Найперш задача праекта — менавіта заахвоіць і завабіць чытача да вывучэння беларускай гісторыі. Даўно не сакрэт, што сёння людзі менш чытаюць. Інтэрнэт і тэлефон на такую сітуацыю па-свойму паўплывалі. Таму мы прапаноўваем чытачу карцінку, даючы своеасаблівую прынаду, а потым чалавек ужо пойдзе за сваім інтарэсам, будзе шукаць інфармацыю ў сеціве ці ў бібліятэцы і пачне далей вывучаць тэму. І лепш, чым нагляднасць інфармацыі, нішто гэтаму не спрыяе.
У мяне самога цяпер таксама не вельмі шмат часу для чытання, хоць дома маю вялікую бібліятэку. І раней я чытаў вельмі шмат. Цяпер, калі выпадае свабодная хвілінка, аддаю перавагу сур'ёзнай гістарычнай, аналітычнай літаратуры. Але не так шмат такіх кніг цяпер выдаюць. Таму ў мяне ёсць мара напісаць «Гісторыю Беларусі». І для гэтага я шмат матэрыялаў вывучаю па першакрыніцах і старых рукапісах, бо грунтоўнага даследавання па дадзенай тэме я для сябе не знайшоў. Ёсць шмат кніг, дзе ў кожнага гісторыка сваё меркаванне. А мне хочацца апрацаваць розныя версіі і прыйсці да нейкай агульнай карціны. Як сказаў адзін вучоны, «любая гіпотэза — як салдат, які загінуў у баі за справядлівую справу». Мне важны дакладны аналіз самых розных версій, а не вырыванне фраз з кантэксту. Таму што ў адваротным выпадку менавіта так перарабляюць гісторыю.
— На ваш погляд, як у сучасных рэаліях арыентавацца, шукаць свае крыніцы інфармацыі, вучоных, якім можна давяраць?
— Трэба аналізаваць усё, што чытаеш і слухаеш. А для гэтага ўсё ж лепш звяртацца да гісторыкаў мінулых часоў. Тады не было яшчэ такога плагіяту, як сёння, і людзі дасканала вывучалі матэрыял. Вядома, там таксама былі вучоныя розных поглядаў. І калі пачынаеш вывучаць, параўноўваць і аналізаваць, то і вынік можа атрымацца. Гэта складаная і карпатлівая праца, але хочацца даць чытачу палітру меркаванняў адносна той ці іншай гістарычнай падзеі.
— Вы родам з Полацка. Якім запомнілі гэты горад і з якімі думкамі цяпер бываеце там?
— Настальгія, вядома, прысутнічае. Але ёсць і невялікае пачуццё горычы. Таму што Полацк — найстаражытнейшы горад Беларусі. І я мяркую, яму недастаткова ўдзяляецца ўвагі, хоць і многае зроблена. Аднак там ёсць шмат таго, што яшчэ патрабуе аднаўлення. Як той жа манастыр бернандзінцаў, дзе была бальніца, а потым засталася пакінутая пабудова. Існуе магчымасць аднавіць нейкія часткі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, дзе архітэктура ХІІ стагоддзя... Вядома, з нейкімі аб'ектамі немагчыма нічога зрабіць з аб'ектыўных прычын. Але калі пытанне толькі ў фінансаванні, то трэба думаць, дзе яго ўзяць. Таму што Полацк можна ператварыць у горад-музей.
— Яшчэ вы неяк прапаноўвалі цікавую ідэю: папулярызаваць нашу гісторыю праз стварэнне камп'ютарных гульняў адпаведнага зместу. Падхапілі вашу прапанову?
— На жаль, наколькі мне вядома, ідэя не рэалізоўваецца. Вось нашаму праекту «У пошуках страчанага» 20 гадоў, і мы пастаянна яго мадэрнізуем, ствараем новыя напрамкі дзейнасці (як, напрыклад, аднаўленне помнікаў і іншае) — стараемся ўсяк шукаць новыя формы для папулярызацыі беларускай гісторыі. Але дзеці і моладзь сёння ў большасці сваёй сядзяць у камп'ютарах і тэлефонах. Чаму б там не запрапанаваць ім гісторыю, толькі ў той форме, якая ім падабаецца? У нас жа столькі цікавых падзей і асоб. Распавядайце пра іх дзецям і маладым людзям праз анімацыйнае кіно, ствараючы камп'ютарныя гульні. Тады адпадзе ўсякая патрэба цягнуцца да замежных герояў. Проста запрапануйце дастойную альтэрнатыву. У расіян, напрыклад, мне падабаецца мультыплікацыйны фільм пра трох асілкаў. Здаецца, добрае кіно, з гумарам, а вось вялікі князь Уладзімір там да вобраза рэальнага гістарычнага персанажа недацягвае. І вось гэта наглядны прыклад, калі і справа быццам бы добрая, але для гісторыі дрэнна, бо яна скажаецца. Што перашкаджае нашым спецыялістам ствараць нешта сваё, адукацыйнае, патрыятычнае і трэндавае? Вазьміце той жа партызанскі рух і стварыце гульню. Яна спадабаецца і тым, хто любіць пагуляць у «вайнушку», але пры правільным падыходзе дапаможа і даведвацца новае, і спачуваць героям, разумець іх ролю ў вялікай справе. Варта выкарыстоўваць свае магчымасці так, каб яны працавалі на нас. Дзякуючы гэтаму нашы дзеці будуць ведаць сваю гісторыю і тых, хто яе ствараў.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Апублікавана:
28 лiпеня 2023 в 16:13
Праглядаў:
608