Міністэрства інфармацыі запрашае прыняць удзел у LVIII Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі”

Выдаўцы, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны да 10 студзеня 2019 года прадставіць ва ўпраўленне выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Мінінфарма лепшыя выданні, выпушчаныя ў 2018 годзе, а таксама заяўку выдавецтва і даведку аб выданні, што вылучаецца на конкурс.
Па кожнай заяўленай намінацыі ад выдавецтва прадстаўляецца не больш за 2 выданні (у адным экзэмпляры).
Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца памятным знакам –сімвалам “Залаты фаліянт” і дыпломамі Міністэрства інфармацыі.
Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў рамках XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.