Абласны навучальны семінар «МедыяDAY» адбудзецца ў Віцебску 20 красавіка
Удзельнікамі семінара стануць пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Прэс-код», а таксама маладыя журналісты Віцебскай вобласці ва ўзросце да 31 года.
Старт адукацыйнага семінара будзе дадзены ў Доме прэсы. Там удзельнікі змогуць азнаёміцца з дзейнасцю газет «Витебские Вести» і «Віцьбічы». Далей па праграме — наведванне Віцебскай абласной друкарні, дзе на свае вочы ўдзельнікі змогуць убачыць вытворчасць, а таксама задаць пытанні. Працягне семінар адукацыйны інтэнсіў «Стварэнне прадаўца кантэнту з WOW-эфектам» ад Андрэя Лапіна. Фіналам мерапрыемства стане падвядзенне вынікаў форуму і ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу «Прэс-код».
Арганізатарамі семінара выступілі Віцебскі абласны камітэт БРСМ, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».