Акварэльны сусвет Вячаслава Паўлаўца
Альбом вядомага беларускага мастака Вячаслава Паўлаўца пабачыў свет у выдавецкім доме “Звязда” . У выданне ўвайшло каля 100 рэпрадукцый пейзажаў, створаных на мяжы XX-XXI стагоддзяў, у тым ліку са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прыватных збораў і з асабістага збору аўтара. Подпісы зроблены на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай.
Вячаслаў Паўлавец – мастак, які ведае ўсе тайны акварэлі і ўмее па-майстэрску раскрыць яе фактурнае багацце. Праяцыруючы свае эмоцыі і пачуцці на ліст паперы, ён крок за крокам тонкім слоем піша свае карціны – прызнанні ў любові да прыроды, да роднага краю, да Беларусі.
Палотны слыннага майстра захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Польшчы, Літвы, ЗША.