Эйсмант: Адзін з асноватворных слупоў у нашай краіне — гэта звароты грамадзян

13.06.2022
Просмотры: 214
У нас у Рэспубліцы адзін з асноватворных слупоў — гэта звароты грамадзян. Пра гэта ў праграме «Клуб рэдактараў» сказаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

000022_1654891044_507284_big.jpg

Прайшла нарада «Актуалізацыя формаў працы з насельніцтвам на мясцовым узроўні». Усе мы практычна прысутнічалі на гэтым мерапрыемстве. Тэма вельмі важная. У нас у Рэспубліцы адзін з асноватворных слупоў — гэта звароты грамадзян. Пастаянная ўвага надаецца праблемам насельніцтва, і ў гэтых пытаннях ёсць праблемы, не ўсё гладка. Людзі часта бываюць незадаволеныя. Але многія пытанні вырашаюцца, мяркуючы па водгуках. А гледзячы на вопыт суседзяў — у нас больш вырашаецца, — сказаў Іван Эйсмант.

Ён дадаў, што ў гэтай сферы ёсць некалькі аспектаў.

— Па-першае, рэальна ёсць праблемы, людзі скардзяцца. Па-другое, ёсць прафесійныя скаржнікі, я, як кіраўнік, ведаю, што гэта такое. Людзі пішуць ліст, чакаюць, калі напісаць другі, яшчэ больш аб’ёмны. І трэцяе, гэта новая наша рэальнасць, гэта палітычны шантаж праз скаргу. Мы з гэтым сутыкнуліся. Гэта такое цкаванне, калі карыстаюцца нашым заканадаўствам, тым, што мы абавязаныя прымаць грамадзян, выслухоўваць іх і адказваць на кожны запыт. Гэта ператварылася ў індустрыю, такіх людзей, вядома, трэба «адшываць» з гэтым булінгам. Трэба займацца зусім іншымі пытаннямі, — сказаў Іван Эйсмант.

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі адзначыў:

— Прэзідэнт пра гэта гаварыў, было шмат крытыкі ў адрас чыноўнікаў, тых, хто працуе на месцах. Напрыклад, з нагоды таго, што многія пытанні ў сферы ЖКГ не вырашаюцца або вырашаюцца не належным чынам. Усе мы ходзім па дварах і прывыклі, што Беларусь чыстая і прыгожая. Але хапае ў нас і закінутых вёсак — ёсць што вырашаць. Часам у пад’езд зойдзеш — не хочацца заходзіць, хоць ніхто акрамя грамадзян у пад’езды гэтыя не заходзіць. Сёння пра гэта як раз казалі». Іван Эйсмант прывёў прыклад: «Я літаральна на тыдні быў у адным з дамоў у Мінску. І я прыйшоў у жах ад стану гэтага дома, новага, якому не 50 гадоў, а максімум 10. І першае пытанне, якое ў мяне ўзнікла, да камунальных службаў, тым, хто павінен наводзіць парадак: як можна давесці да такога, што на столі сляды абутку?

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі дадаў: 

— Прагучала адна вельмі важная рэч ад Прэзідэнта аб тым, што мы, нягледзячы на розныя погляды, павінны быць разам. Гэта датычыцца і сацыяльнай адказнасці, і фінансавай дзяржавы перад чалавекам і чалавека перад дзяржавай. Павінны быць узаемныя рухі.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».