Газеце «Край смалявіцкі» – 90!
Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў калектыў рэдакцыі раённай газеты «Край смалявіцкі» з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара.
«90-гадовы юбілей – значная падзея не толькі для рэдакцыйнага калектыву, але і для жыхароў Смалявіцкага раёна, якія чакаюць кожны нумар. Ваша выданне змагло знайсці сваіх чытачоў, заваяваць іх любоў і адданасць», – гаворыцца ў віншаванні.
На старонках газеты ўсебакова асвятляецца жыццё краіны і рэгіёна, наладжана зваротная сувязь з чытачамі. Праблемы эканомікі, павышэння эфектыўнасці працы, патрыятычнага выхавання моладзі, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, адукацыі, аховы здароўя разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да роднага краю і землякоў.
Уладзімір Пярцоў адзначыў, што калектыву ўласцівы адказнасць, прафесіяналізм і адданасць справе. Газета дапамагае жыхарам раёна асэнсаваць тое, што адбываецца ў краіне, быць пачутымі ўладай, а ўладзе – быць зразумелай для насельніцтва.
Міністр пажадаў супрацоўнікам рэдакцыі і чытачам моцнага здароўя, поспехаў у працы, адзінства, міру і дабрабыту.