Газеце «Літаратура і мастацтва» — 90 гадоў!

25.02.2022
Просмотры: 389

Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» з 90-годдзем выдання.

Шаноўныя сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты «Літаратура і мастацтва».

Дзевяць дзесяцігоддзяў назад з’явілася выданне, без якога сёння нельга ўявіць інтэлектуальнае жыццё Беларусі. Газета творчай інтэлігенцыі на ўсім працягу свайго існавання ўражвала сапраўдным вадаспадам імён, твораў, з’яў, адкрыццяў на ніве беларушчыны. «ЛіМу» заўсёды ўдавалася быць рупліўцам і захавальнікам традыцый і разам з тым адкрываць новыя імёны. Сваёй агульнабеларускай вядомасцю мноства літаратараў, дзеячаў культуры і мастацтва абавязаны якраз сённяшняму юбіляру. Газета была і застаецца правадніком інфармацыйнай палітыкі, у аснове якой — інтэлігентнасць, тонкі густ і разуменне запатрабаванняў свайго чытача.

Упэўнены, што і надалей такое гарманічнае спалучэнне будзе захавана лімаўцамі.

Сардэчна жадаю калектыву рэдакцыі, чытачам газеты «Літаратура і мастацтва» здароўя і шчасця, невычэрпнай творчай энергіі, плёну ў працы на карысць Айчыны.

 

                                                                                                                                                                                Уладзімір Пярцоў