Інфармацыйная палітыка і развіццё тэхналогій
Тое, што хвалюе моладзь дзвюх краін, абмеркавалі на пасяджэнні камісіі Маладзёжнай палаты Саюзнай дзяржавы.
У Маскве ў выдавецкім доме “Камсамольская праўда” прайшло пасяджэнне камісіі Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні інфармацыйнай палітыкі і развіцця інфармацыйных тэхналогій у Саюзнай дзяржаве.
Яе ўдзельнікі закранулі праблему пазнавальнасці гэтага аб’яднання сярод жыхароў дзвюх краін. Асобна разгледзелі прынцыпы стварэння маладзёжнай інтэрнэт-платформы, якая дазволіла б вызначаць найбольш актыўных удзельнікаў мерапрыемстваў для грамадзян Беларусі і Расіі. Канцэпцыя прадугледжвае сістэму бонусаў для ўдзельнікаў.
“Цяпер на камісіі мы абмяркоўвалі праект стварэння інтэрнэт-платформы па схеме перадачы вопыту ад маладых спецыялістаў. Мы будзем браць двух спецыялістаў з дзвюх краін і параўноўваць, як яны дамагліся поспеху”, - адзначыў член камісіі Сяргей Надольскі.
Па матэрыялах газеты “Мясцовае самакіраванне”.