Камянчанка Людміла Алексяюк перамагла ў фотаконкурсе АНТ
Магчыма, нехта з камянчан, гуляючы па вуліцах райцэнтра ў дажджлівы дзень, заўважаў дзяўчыну, якая хаваецца ад халодных кропель пад яркім жоўтым парасонам, што прываблівае позіркі лагатыпам АНТ? Калі так, то ведайце: вы сустрэліся з Людмілай Алексяюк, якая летам 2020-га перамагла ў фотаконкурсе гэтага тэлеканала.
Як гэта было? Люда часта глядзела па АНТ перадачу “Метэагід”, захаплялася здымкамі тых, хто ўдзельнічаў у конкурсе “Стоп-кадр”, і аднойчы вырашыла далучыцца да іх ліку. Дзяўчына сабрала лепшыя свае фатаграфіі (іх атрымалася каля 100 з нечым) і адправіла на названы па тэлевізары адрас. А падчас наступнай перадачы пачула з вуснаў вядучай Ірыны Рамбальскай імя чарговага пераможцы і не паверыла вушам: “Людміла Алексяюк з Каменца!” Фатаграфія, адзначаная падарункам, з’явілася на экране тэлевізара, а сёння на гэтай старонцы “НК” яна займае галоўнае месца. Прыгожа, ці не так? Вельмі!
Глядзець фота
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах газэты «Навіны Камянеччыны».