Кніжны клуб пісьменнікаў запрашае 29 ліпеня на сустрэчу з Уладзімірам Мазго

У апошнія гады Уладзімір Мазго выдаў цэлы шэраг кніг, адрасаваных юнаму чытачу. Творы прысвечаны нашай Айчыне, у вершах — просты расповяд пра розныя мясціны Беларусі, пра назвы, гістарычныя сімвалы, геральдычныя таямніцы, тапонімы, якія раскрываюць гісторыю, сам характар народа Беларусі.


Варта нагадаць, што Уладзімір Мазго — аўтар слоў многіх папулярных песень, музыку да якіх напісалі розныя кампазітары Беларусі. Несмуненна, на сустрэчы ў «Кніжным клубе пісьменнікаў» будзе пра што пагаварыць, будзе што абмеркаваць самому Уладзіміру Мінавічу, і наведвальнікам, пакупнікам, якія праявяць цікавасць да яго творчасці і прыйдуць на сустрэчу.
У бліжэйшы месяц у «Кніжным клубе пісьменнікаў» пра свае новыя творы, пра кнігі, якія толькі што пабачылі свет, раскажуць Генадзь Аўласенка, Ірына Карнаухава, Лёля Багдановіч і іншыя сучасныя дзіцячыя пісьменнікі Беларусі.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».