«Маладосць»: сустрэча стагоддзяў і культур

14.08.2018
Просмотры: 2099

Жнівеньскі нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Маладосць», які днямі выйдзе з друку, паяднаў народы і культуры. І нават паяднаў розныя гістарычныя адрэзкі часу. На старонках выдання, выпуск якога прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства, у перакладзе на беларускую мову змешчаны творы паэзіі і прозы з розных нацыянальных літаратур: Індыі, Бангладэш, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Туркменістана, Таджыкістана...

Выпуск перакладнога нумара часопіса будзе прэзентаваны ў час правядзення міжнароднага круглага стала беларускіх і замежных пісьменнікаў, які пройдзе ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці літаральна ў пярэдадзень Дня беларускага пісьменства — 1 верасня.