Новая кніга «БелЭн» серыі «Беларускія пісьменнікі — дзецям»
Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» прадстаўляе новую кнігу ў серыі «Беларускія пісьменнікі — дзецям», якая будзе цікавай усім, хто займаецца спортам і сапраўды хоча стаць чэмпіёнам. Кніга беларускага паэта Уладзіміра Мазго «Хутка стану чэмпіёнам. Вершы, скорагаворкі» прысвечана спорту, імкненню да перамог, каманднаму духу і радасці сяброўства. У зборнік увайшлі незвычайныя забаўляльныя вершы, у якіх рэальнае пераплятаецца з камічна-фантастычным.

З дапамогай яркіх вобразаў і гульні слоў аўтар па-мастацку абыгрывае штодзённыя жыццёвыя сітуацыі, ператвараючы іх у займальныя і нетыповыя. У кнізе таксама змешчаны арыгінальныя скорагаворкі і смешныя каламбуры пісьменніка, якія дапамогуць весела правесці час.

Ілюстрацыі стварыў мастак Уладзімір Сытчанка.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».