Прэзентацыя кніг Міхаіла Дзеравянкі пройдзе ў кнігарні «Светач» 29 снежня

28.12.2021
Просмотры: 648

29 снежня  ў 11:00 у кнігарні «Светач» ААТ «Белкніга», якая размешчана ў Мінску па праспекту Пераможцаў, 11, пройдзе прэзентацыя кніг аўтара Выдавецкага дома «Звязда» Міхаіла Дзеравянкі — «Чароўныя падарожжы», «Хвіліначка» і «Верныя сябры». 

Усе згаданыя выданні ўваходзяць у серыю «Мішуткіны казкі», над якой аўтар — таленавіты дзіцячы пісьменнік — працуе не першы год. Міхаіл Дзеравянка не выпадкова сустракаецца ў кнігарні з юнымі чытачамі ў пярэдадзень Новага года. Прэзентацыя праходзіць у рамках акцыі «Навагодні падарунак» ад «Звязды»: кожны з пакупнікоў, хто набудзе кнігу, выдадзеную ў Выдавецкім доме «Звязда», атрымае бясплатна, у падарунак, паштоўку «Ліст Дзеду Марозу». Будзе жаданне ў юных чытачоў альбо іх бацькоў атрымаць аўтограф на адной з кніг Міхаіля Дзеравянкі — аўтар і гэтую місію выканае. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».