Пытанні ўзаемадзеяння ў дзяржаўнай інфармацыйнай палітыцы рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі абмеркавалі на круглым стале
Удзельнікі мерапрыемства, якое праводзілі Міністэрства інфармацыі і «Выдавецкі дом «Звязда» на пляцоўцы прэс-цэнтра Дома-прэсы, абмяняліся меркаваннямі, якімі павінны быць друкаваныя СМІ, у прыватнасці: захоўваць аўтаномнасць або развівацца ў напрамку цэнтралізацыі і аб'яднання. Аб вопыце працы ў складзе рэдакцыі «Мінская праўда» расказала галоўны рэдактар дзяржынскай раённай газеты «Узвышша» Ларыса Коршун. Яшчэ адзін варыянт аб'яднання рэгіянальных СМІ — стварэнне кластараў. Прыкладам паспяховай дзейнасці ў гэтым кірунку ўдзельнікі назвалі абласную газету «Гродзенская праўда».