«Слаўная кампанія: рэANIMAцыя»: узнагароджванне
Вікенцій Равінскі, Вінцэсь Каратынскі, Франц Савіч, Ялегі Пранціш Вуль, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Эліза Ажэшка, Зоф’я Манькоўская, Кастусь Каліноўскі, Янка Лучына, Ян Баршчэўскі… Неардынарныя асобы, драматычныя лёсы. Іх творчая спадчына знайшлі дастаткова поўнае асвятленне ў навуцы, але не ў мастацкай літаратуры. Таму надзённай з’яўляецца задача стварэння хрэстаматыйных ўзораў творчых біяграфій, арыентаваных на моладзевую школьную аўдыторыю, каб біяграфічны жанр як адзін з самых папулярных у ХХ і пачатку ХХІ стагоддзяў адшукаў таленавітых працаўнікоў на ніве беларускай мастацкай прозы.
У праведзеным конкурсе ўзялі ўдзел 25 аўтараў розных узростаў і з розных рэгіёнаў Беларусі. Па выніках конкурса быў складзены зборнік, які змяшчае гісторыка-біяграфічныя творы, прысвечаныя жыццяпісам пяці беларускіх пісьменнікаў ХІХ стагоддзя. Астатнія творы-пераможцы друкуюцца ў “Маладосці” у №№ 2 і 3.