Стыль – камунікацыя – культура. Дыялогавая пляцоўка ў Браціславе
Прафесар Віктар Іўчанкаў выступіць ад Рэспублікі Беларусь з дакладам “Стылістычны статус медыятэксту: новыя фарматы і камунікатыўныя адметнасці” на пленарным пасяджэнні міжнароднай канферэнцыі ва Універсітэце Каменскага ў Браціславе.
У рамках навуковага форуму 7 верасня адбылося пасяджэнне Стылістычнай камісіі пры Міжнародным камітэце славістаў, на парадку дня якога слухаліся пытанні аб удзеле ў кангрэсе славістаў у Парыжы ў 2023 годзе, фарміраванні тэматычных блокаў і круглых сталоў, а таксама аб кандыдатах у склад камісіі.
Канферэнцыя праходзіць з 7 па 9 верасня ў анлайн-фармаце і абяцае быць надзвычай цікавай у падачы і вырашэнні актуальных задач медыялінгвістыкі, культуры, камунікацыі.
Славацкі ўніверсітэт выступае партнёрам у выкананні кафедрай медыялінгвістыкі і рэдагавання БДУ гранта Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў «Камунікатыўныя адметнасці ў медыяпрасторы: інфармацыйная бяспека і выклікі сучаснасці» (2021-2022 гг.).
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах факультэта журналістыкі БДУ.