Уладзімір Пярцоў ўвайшоў у аргамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства – 2022
Пастановай Урада Рэспублікі Беларусь cтвораны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXІX Дня беларускага пісьменства ў горадзе Добрушы Гомельскай вобласці (4 верасня 2022 года).
Старшынёй аргкамітэта прызначаны Намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні — Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.
У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш.
Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Гомельскага аблвыканкама, Добрушскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.
Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь