Віншаванне Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Б.У.Святлова з Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
18.07.2018
Просмотры: 762
Міністру інфармацыі
Рэспублікі Беларусь
Ананіч Л.С.
Паважаная Лілія Станіславаўна!
Шчыра віншую Вас і ўсіх Вашых калег з прафесійнымі святамі - Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!
Міністэрства інфармацыі з'яўляецца для нас надзейным партнёрам і добрым сябрам. Дазвольце выказаць Вам шчырую ўдзячнасць за інфармацыйную падтрымку культурнага жыцця краіны. Упэўнены, што супрацоўніцтва паміж намі і надалей будзе плённым і дзейсным.
Ад усёй душы жадаю Вам і ўсім супрацоўнікам Міністэрства інфармацыі прафесійных поспехаў, невычэрпнага творчага натхнення, новых здзяйсненняў, міру і дабра!
Міністр культуры
Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў