Журналіст «Звязды» Вераніка Пуставіт узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Грамату парламенцкаму карэспандэнту ўручылі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Сірэнка і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў.
У цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнічаў начальнік Сакратарыята Савета Рэспублікі Аляксандр Слабадчук.