“Жывая класіка” у Брэсце”

14.06.2018
Просмотры: 1150
Абласны этап Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”, адным з арганізатараў якога з’яўляецца Міністэрства інфармацыі, прайшоў у Брэсцкім абласным цэнтры творчасці моладзі. Выступленні ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч, Любоў Красеўская, Георгій Тамашэвіч. Юныя артысты з розных куткоў Берасцейшчыны натхнёна чыталі творы беларускіх класікаў, сучасных пісьменнікаў. Школьнікі ўразілі прысутных не толькі яркімі вобразамі, але і артыстычнасцю, стараннай працай над кожным словам, чуллівым успрыманнем беларускай мовы і душэўнай шчырасцю. Высокай падрыхтоўкай да мерапрыемства вылучыліся юныя артысты з Брэсцкага, Лунінецкаага, Бярозаўскага, Іванаўскага, Маларыцкага, Ганцавіцкага раёнаў, гарадоў Брэста, Пінска, Баранавіч, Кобрына.